Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі былі затрыманыя журналісты польскай «Gazety Wyborczej» 16:03, 27/07/2005
Беларуская міліцыя затрымала сёньня на некаторы час журналістаў польскай “Gazety Wyborczej” Вацлава Радзівіновіча і Робэрта Кавалеўскага, якія ехалі з Гародні ў Ліду.
"Ужо калі мы выходзілі з будынку Саюзу палякаў у Горадні, за намі сачылі двое супрацоўнікаў спэцслужбаў з аўтамабілю, а трэці здымаў кожны наш рух на камэру”, - паведаміў “Радыё Свабода” Вацлаў Радзівіновіч.
Паводле ягоных словаў, як толькі журналісты выехалі з Горадні, іхны аўтамабіль затрымалі міліцыянты, спраўдзілі дакумэнты, выпісалі штраф, але потым ім нехта пазваніў, і тады з аўтамабілю зьнялі нумары, а кіроўцу – брата намесьніка старшыні СПБ Юзэфа Пажэцкага – Ежы, затрымалі. Польскія журналісты былі вымушаныя ехаць далей таксоўкай.