Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнічка Саюза палякаў адмовілася ісці ў пракуратуру 16:14, 27/07/2005
Кіраўнічка Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс адмовілася прыйсці на допыт ў пракуратуру. “Маё месца тут, сярод сябраў Саюза”, - паведаміла яна ў інтэрв’ю Польскаму радыё.
Сёння зранку ў СПБ прыйшлі міліцыянты, каб адвесці Анжаліку Борыс на допыт у Пракуратуру. Аднак на працы Борыс стала кепска, была выклікана хуткая дапамога. Пасля прыняцця лекаў яна не змагла хадзіць, але з-за баязні за сваё жыццё адмовілася ехаць да шпіталю і засталася ў сядзібе СПБ.
- Не ведаю, што будзе далей і як усё можа скончыцца. Мяне могуць пасадзіць у турму, а могуць нават і забіць, - распавяла яна Польскаму радыё.
У дачыненні да ўчарашніх затрыманняў трох сябраў СПБ у Шчучыне, яна паведаміла, што дагэтуль не мае з імі кантакту, а ведае толькі пра суд, які зараз праходзіць у Лідзе.