Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка правакуе дыпляматычны скандал з Расеяй?
10:45, 27/07/2005

На ўчорашней нарадзе Лукашэнка рэзка адрэагаваў на заявы Дзьмітрыя Аяцкава, прызначанага паслом Расеі ў Беларусі. “Вы ведаеце заявы будучага а можа і ня будучага пасла Расеі ў Беларусі Аяцкава, ягоныя экстравагантныя выказваньні. Мы зь імі разьбіраемся”, – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Нагадаем, Дзьмітры Аяцкаў 19 ліпеня заявіў: "Вельмі цяжка зламаць Лукашэнку. Ён вельмі моцна стаіць на нагах. Але ён не павінен надзьмуваць шчокі, што ён там даўно працуе і хтосьці ў яго там павінен быць на пасылках".

Лукашэнка на нарадзе заявіў, што Беларусь ідзе далей у інтэграцыйнай палітыцы, чым Расея, паводле яго Саюз павінен быць блізкім да СССР, Расея ж такой пэрспэктывы пабойваецца і прапануе ісьці шляхам Эўразьвязу – сказаў Лукашэнка і дадаў, што яго да інтэграцыі падштурхоўваць ня трэба.

У сувязі з заявамі Аяцкава ён выказаў меркаваньне наконт “магчымай некампэтэнтнасьці асобных расейскіх палітыкаў”.

Прыезд Аяцкава ў якасьці новага пасла Расеі ў Беларусі чакаецца заўтра. Але словы Лукашэнкі пра Аяцкава як “будачага пасла а магчыма і ня будучага пасла” могуць спарадзіць яшчэ адзін дыпляматычны скандал афіцыйнага Менску – гэтым разам з Расеяй, лічыць “Радыё Свабода”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: