Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бандажэўскаму амніставалі адзін год
10:38, 28/07/2005

Зьняволенаму прафэсару Юрыю Бандажэўскаму амніставалі адзін год. Нагадаем, цяпер ён адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі-пасяленьня №26. У выніку прафэсар мусіць знаходзіцца на пасяленьні яшчэ прыкладна пяць з паловай месяцаў, да 6 студзеня 2006 года. Ці пойдуць улады на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне навукоўца, пакуль невядома.

Паводле жонкі прафесара Галіны Бандажэўскай, іншыя зьняволеныя гэтай жа калёніі, якім заставаўся няпоўны год, даўно ўжо выпушчаныя дахаты, па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Прафэсар Бандажэўскі працуе сьлесарам на фэрме ў сельскагаспадарчым вытворчым каапэратыве “Беліца-агра” Лідзкага раёну.

Нагадаем, Юры Бандажэўскі быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўленьня волі. На пачатку году прафэсар меў шанец на ўмоўна – датэрміновае вызваленьне, паколькі адбыў дзьве траціны тэрміну, але яго ня вызвалілі.

Адміністрацыя калёніі палічыла, што Бандажэўскі, маўляў, ня стаў на шлях выпраўленьня і не прызнаў сваёй віны. Раней адзін год па амністыі зь прафэсара ўжо здымалі. Міжнароднымі арганізацыямі ён названы сярод іншых палітычных зьняволеных у Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: