Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
27 ліпеня рух “Зубр” правёў акцыю, прысвечаную Дню Незалежнасці Беларусі. У 17.00 у самым цэнтры Мінска -- на мосце над вуліцай Няміга быў вывешаны плакат з лозунгам “Жыве незалежная Беларусь!” Плакат вісеў над ажыўлённай вуліцай больш за 20 хвілін, пасля чаго пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі і знялі яго. Ніхто з удзельнікаў акцыі ня быў затрыманы.