Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Затрыманых у Гародні палякаў адпусцілі
10:28, 28/07/2005

Затрыманыя ўчора ўвечары ў Саюзе палякаў у Горадні старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс, журналісты, у тым ліку замежных мас мэдыя, а таксама іншыя асобы, былі ўначы адпушчаны. У 00.45 усіх затрыманых выпусьцілі, -- так “Радыё Свабода” заявіў дзяжурны Ленінскага райаддзелу міліцыі. Хаця паводле іншай інфармацыі Анжаліку Борыс выпусьцілі пазьней. Як сказаў міліцыянт, “усіх апыталі паводле наяўных дакумэнтаў”, а таксама азнаёмілі з рашэньнем Мінюсту наконт нелегітымнасьці новага кіраўніцтва Саюзу палякаў. Усіх адпусьцілі, не складаючы пратаколаў, сказаў дзяжурны, але потым дадаў—“пакуль”. Нельга выключыць, што каго-небудзь з затрыманых не пакараюць.

Увечары міліцэйскія сілы ачапілі будынак Саюзу палякаў Беларусі. У 22 гадзіны амонаўцы выламалі дзьверы ў Саюзе і ўвайшлі ўнутр будынка. Два амонаўцы вывелі і пасадзілі ў машыну старшыню Саюзу палякаў Анжаліку Борыс. А ў будынак увайшоў былы старшыня Саюзу Тадэвуш Кручкоўскі, якога ўлады ўвесь гэты час працягвалі лічыць легітымным кіраўніком гэтай грамадзкай арганізацыі.

12 з затрыманых даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі, яшчэ 6—у міліцэйскі аддзел “Дзевятоўка”. А тым часам у будынку пачаўся вопіс маёмасьці .

Усё гэта адбылося пасьля таго, як улады пачалі больш рашуча дзейнічаць супраць новага кіраўніцтва Саюзу. У Шчучыне ў другой палове дня ў сераду сябры былой Галоўнай рады СПБ паводле патрабаваньняў мінюсту прызначылі дату паўторнага правядзеньня апошняга зьедзу Саюзу палякаў, каб выбраць кіраўніцтва, якое задаволіць улады.

Такім чынам, было выканана патрабаваньне мінюсту, якое Галоўная рада павінна была ажыцьцявіць яшчэ пры канцы траўня. Гэтае рашэньне ў Шчучыне разьвязала ўладам рукі. Хаця паводле Статуту СПБ, у Галоўнай радзе павінна быць 35 асобаў, для кворуму—18, а было, як сьцьвярджаюць самі арганізатары шчучынскага паседжаньня, толькі 13 чалавек з той Галоўнай рады, якую прызнаюць улады. З гэтага вынікае, што ўлады, гаворачы, што на 6-м зьезьдзе былі нібыта парушаны дэмакратычныя працэдуры, самі абапіраюцца на рашэньне, якое, паводле Статуту СПБ нельга назваць легітымным.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: