Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія палякі моляцца перад сядзібай СПБ 12:04, 28/07/2005
Сёньня раніцай каля будынку Саюзу палякаў сабраліся прыблізна 25 сябраў СПБ, яны ўголас маліліся. Побач знаходзіліся міліцыянты, якія нікога не пускалі ўнутр.
Старшыню СПБ Анжаліку Борыс тым часам выклікалі ў пракуратуру. Пасьля 11-ці гадзінаў яна вярнулася і сказала, што адзін з прыхільнікаў былога старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага напісаў на яе “данос”, абвінаваціўшы ў фінансавых злоўжываньнях.
Тым часам у будынку, які ўчора ўвечары захапіў АМОН, кіраваць зноўку пачаў спадар Кручкоўскі. У першай палове дня там адбываліся вопіс і прыняцьце маёмасьці СПБ, перадае “Радыё Свабода”.