Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыянты ўчынілі ператрус на кватэры бацькоў Сяргея Скрабца
10:24, 28/07/2005

Праваахоўныя органы 27 ліпеня зрабілі ператрус на кватэры бацькоў палітвязьня Сяргея Скрабца. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў брат былога дэпутата – Аляксандар Скрабец. Паводле ягоных словаў, 26 ліпеня ператрус адбыўся і на ягонай кватэры. У яго быў канфіскаваны сыстэмны блёк пэрсанальнага кампутара.

У сераду, 27 ліпеня, прадстаўнікі праваахоўных органаў зрабілі ператрус на вуліцы Шугаева ў Менску, у кватэры, дзе жывуць бацькі экс-парлямэнтара, Ніна Рыгораўна й Мікалай Міхайлавіч Скрабцы. Менавіта тут прапісаны й іхны старэйшы сын – Сяргей.

"Мне патэлефанаваў сын Сяргея і паведаміў, што на вуліцы Шугаева ідзе ператрус. Гэта юрыдычная працэдура, і яна праводзіцца адразу пасьля таго, як выносіцца абвінавачваньне. Учора ператрус быў у мяне, а сёньня – у бацькоў, дзе прапісаны Сяргей. З вопісам мэблі ды іншай маёмасьці, усяго каштоўнага", -- паведаміў Аляксандр Скрабец “Радыё Свабода”.

Аляксандар Скрабец перакананы, што ягонаму брату нарэшце прад`яўленае абвінавачваньне ў выманьваньні крэдытаў ад дзяржавы, калі ён кіраваў "БелБабаеўскім" – беларускай філіяй расейскага Гандлёвага дому "Бабаеўскі". І менавіта гэта стала падставай для ператрусу.

Брат былога дэпутата таксама праходзіць па справе, якую вядзе сьледчы ў асабліва важных справах пракуратуры Беларусі Вячаслаў Цераховіч. І вось, што ён кажа пра сваё становішча:

"Такая сытуацыя, што і за мяне ўзяліся. Я ўчора пайшоў у сьледчы камітэт, а адтуль мяне пад рукі павялі ў пракуратуру да Цераховіча. Менавіта, у парадку арышту – пасадзілі ў машыну, зьлева й справа – міліцыянты. Я ўжо нават жонцы патэлефанаваў: рыхтуй спартовы касьцюм ды тапкі. Там мяне дапытвалі да вечару. Жонку маю павезьлі дамоў, і там зрабілі ператрус. Забралі ў мяне сыстэмны блёк ад кампутару, дакумэнты пазнаходзілі ўсялякія – і тыя, што маюць адносіны да справы, і тыя, што ня маюць. А напрыканцы дня Цераховіч сказаў: пакуль мы ня будзем зьмяняць вам меру стрыманьня", -- паведаміў Скрабец.

Тым часам жонка Сяргея Скрабца – Аляксандра Скрабец гаворыць, што ўсе неабходныя дакумэнты для пераводу яе мужа зь Берасьцейскага сьледчага ізалятару ў Менск падрыхтаваныя. Таму былы дэпутат можа быць перавезены літаральна праз дзень-другі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: