Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Зубр» адзначыў Дзень Незалежнасці 14:11, 28/07/2005
Рух “Зубр” адзначыў Дзень Незалежнасці шэрагам акцый у сталіцэ і рэгіёнах. Акцыі, прысвечаныя 15-м угодкам прыняцця Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце прайшлі ў Мінску, Вілейцы, Барысаве і Магілёве.
Вілейскае, Барысаўскае і Магілёўскае адзяленні руху адзначылі свята вывешваннем сцягоў. Яны былі вывешаныя на цэнтральных вуліцах гэтых гарадоў у ноч на 27 ліпеня. Акрамя таго, у розных раёнах Магілёва з’явіліся дзесяткі надпісаў “Жыве Беларусь!”, “27 ліпеня Дзень Незалежнасьці!”
27 ліпеня У 17.00 у самым цэнтры Мінска -- на мосце над вуліцай Няміга быў вывешаны плакат з лозунгам “Жыве незалежная Беларусь!” Плакат вісеў над ажыўлённай вуліцай больш за 20 хвілін, пасля чаго пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі і знялі яго.