Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы не прачытаюць сьвежы нумар «Rolling Stone» 10:51, 16/08/2005
Жнівеньскі нумар расейскага выданьня часопіса “Rolling Stone” ня зьявіцца на паліцах беларускіх шапікаў. Па словах прыватных распаўсюднікаў, часопіс проста не паступіў у продаж. Дастатчыкі зь беларускага боку, атрымаўшы агульніцкую партыю сьвежанькіх “Rolling Stone”, адправілі яе назад у Расею.
Прадаўцы кажуць, што самі ня бачылі гэтага нумару. Ніякага загаду “зьверху” не было. Дастатчыкі самавольна вырашылі не рызыкаваць. Пэўна, каб не вокладка й не журналісцкая звычка даваць кідкія загалоўкі, ніхто б зь іх і ня стаў бы клапаціцца пра зьмест часопіса. Справа ў тым, што адным з цэнтральных матэрыялаў жнівеньскага часопіса “Rolling Stone” стаў матэрыял пад назвай “Беларускі парадак”, дзе вядзецца пра рэфлексіі журналіста выданьня, які “пабываў у краіне Лукашэнкі”. Назва артыкула вынесена на вокладку і на трэцюю “рэдактарскую” паласу з працягам на старонках 58-65.
Па дамоўленасьці з аўтарам матэрыялу Барысам Акімавым і рэдакцыяй часопісу “Rolling Stone”, інтэрнэт-партал “Тузін гітоў” (http://music.fromby.net) друкуе артыкул “Беларускі парадак” цалкам у беларускім перакладзе.