Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пра акцыю пад такой назвай заявіла Stowarzyszenie Mlodzi Konserwatysci. Як сказаў нам прадстаўнік арганізацыі Павал Станчык, акцыя задумана дзеля таго, каб паказаць салідарнасьць маладых палякаў з тымі, хто перасьледуецца цяпер на Беларусі: прадстаўнікамі польскай меншасьці і моладзю.
“Рок - гэта музыка незалежнасьці, яна адыграла сваю ролю ў нашай краіне 25 год таму, і на Ўкраіне зусім нядаўна, таму мы зьвярнуліся да польскіх музыкаў з просьбай падтрымаць такую акцыю”, - кажа П.Станчык. Шэраг рок-музыкаў адразу ж адгукнуліся на прапанову ўзяць у дзел у “Року супраць рэжыма” – яны запішуць свае песьні для складанкі, якая будзе распаўсюджвацца на Беларусі (туды ж увойдуць хіты часоў “Салідарнасьці”).
Сярод музыкаў называюцца: Павал Кукіз, кінаактор і лідэр групы “Piersi”, групы “Golden Life”, увойдуць песьні легендарных “Mааnam”, “Strachy na Lachy”. Да акцыі таксама далучыўся Марэк Буцько – экс-сакратар польскай амбасады на Беларсі. На прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай акцыі “Рок супраць рэжыма”, ён сказаў, што рок-музыка на Беларусі папулярна, але выходзіць у расейскамоўным выданьні, у той жа час, беларускамоўным групам не даюць працаваць і канцэртаваць. У сувязі з чым дыплямат прапанаваў супрацоўнічаць з беларускімі музыкамі.
Пачатак супрацы пакладзены - група N.R.M. дасьць вялікі канцэрт у межах фэстывалю, прысьвечанаму 25-годдзю “Салідарнасьці”. Фэст пройдзе 3 верасьня ў Познані, у ім возьмуць удзел таксама ўкраінскія рэпэры “Грынжолы” (вядомыя па гіту Разам нас багата!), польскія “Strachy na Lachy”, “Mezo” і легендарныя “Мааnam”.
Завершыць праграму вагнявое шоў і феерверк.
Для жадаючых наведаць дадзеную імпрэзу арганізуецца паездка.