Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Квасьнеўскі не бачыць сэнсу размаўляць з Лукашэнкам 11:55, 17/08/2005
Размовы, прысьвечаныя пытаньню Беларусі, будуць працягвацца на ўзроўні міністэрстваў замежных справаў абедзьвюх краінаў. Аб гэтым прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі заявіў падчас перадачы "Палітычны салён" на 3 канале Польскага радыё. Прэзыдэнт паясьніў, што не было б мэтазгодным пачынаць перамовы на найвышэйшым узроўні. “Таму, што размовы трэба падрыхтаваць, пасьля апошніх падзеяў. Калі была б такая ініцыятыца зь беларускага боку, то мы несумненна яе прынялі б, але я ня веру ні ў такія запрашэньні, ні ў такую магчымасьць. Мне не здаецца гэта цяпер сэнсоўным”, -- паведаміў Квасьнеўскі.
Прэзыдэнт Польшчы выказаў спадзяваньне, што ў даўжэйшай пэрспэктыве ягоныя заклікі да Расеі й Беларусі давядуць да пасьпяховага вырашэньня складанасьцяў на лініі Варшава-Ўсход, паведамляе радыё “Палонія”.