Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



10-годзьдзе страйку на Менскім мэтрапалітэне
10:49, 17/08/2005

Сёньня Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі плянуе правесьці інфармацыйную акцыю ў сувязі з 10-годзьдзем страйку на Менскім мэтрапалітэне. Паводле арганізатараў, некаторыя зьвесткі аб “гарачай” падзеі 1995 году будуць апублікаваныя ўпершыню.

Вядома, што праца менскага мэтро была паралізаваная ранкам 17 жніўня 1995-га году. Машыністы падземкі аб»явілі страйк пасьля зваротаў у органы ўлады, пракуратуру і нават суд наконт парушэньяў адміністрацыяй мэтрапалітэну калектыўнай дамовы і тарыфнага пагадненьня. Працаўнікі мэтро спадзяваліся на партнэрства і цывілізаваны дыялёг зь дзяржаўнымі структурамі. Аднак пачатак страйку сьведчыў: гэтага не атрымалася.

Палітыкі ў Беларусі цяпер гавораць, што пяцідзённы страйк быў першым палігонам для адпрацоўкі сілавога ціску на вулічныя акцыі ў Менску. Узгадваюцца таксама фільтрацыйныя пункты ў частках унутраных войскаў. Раней гэта былі спартыўныя залі, пасьля і цяпер – спэцыяльныя мэталёвыя ангары. На выкраданьне людзей у той час зьвяртае ўвагу старшыня Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў.

«Яшчэ ў жніўні 1995 году Лукашэнка праводзіў рэпэтыцыі па выкраданьні людзей. Мяне родныя шукалі разам з замежнымі дыпляматамі. У КГБ, Пракуратуры і Міністэрстве ўнутраных спраў казалі: “Мы нічога ня ведаем, дзе ён знаходзіцца. Гэта ў іх нейкія ўнутраныя разборкі”. А на той час я знаходзіўся на Акрэсьціна, дзе мяне пад прымусам утрымлівалі, хаця я быў дэпутатам мясцовага Савету. Сяргей Антончык быў дэпутатам Вярхоўнага Савету. А яго вазілі на базы ўнутраных войскаў, бо ня ведалі, што зь ім рабіць», -- распавёў “Радыё Свабода” лідэр Свабоднага прафсаюзу Беларусі Генадзь Быкаў. Паводле яго, за пяць дзён страйку было звольнена 56 машыністаў, сьлесараў і электрамэханікаў Менскага мэтрапалітэну. Лідэр Свабоднага прафсаюзу ўвесь мінулы час маўчаў, чаму гэтыя актывісты не атрымалі турэмныя тэрміны. Па словах Быкава, кіраўнікі спэцслужбаў адмаўляліся выконваць злачынныя загады.

“Ужо столькі часу прайшло, што можна гаварыць. Гэтыя людзі ў КГБ ужо не працуюць. Напярэдадні нашага арышту – ён адбыўся ў панядзелак, 21-га жніўня 1995 году, – у нядзелю мы былі ў маім доме: я, Макарчук і Канах. Прыехалі трое супрацоўнікаў КДБ, старшыя афіцэры. Яны мне паведамілі, што заўтра плянуюцца нашыя арышт. Гэта быў 1995 год, а пасьля 1996 году, за рэфэрэндумам, быў масавы зыход з КГБ старэйшых афіцэраў – ад маёра да палкоўніка. Гэтыя людзі тады мне казалі: “Генадзь Аляксандравіч, мы бачым, што адбываецца. Ад нас патрабуюць выконваць злачынныя загады, але мы не зьбіраемся гэта рабіць”. Тады вельмі багата прыстойных людзей з КГБ звольнілася”, -- гаворыць Быкаў.

Кульмінацыйны момант страйку прыпаў на 19 жніўня. У 17.00 пляцоўку перад офісам Свабоднага прафсаюзу ачапілі ўнутраныя войскі і спэцназ.

“Нас сабралася чалавек 250-300. І тут акружаюць “крапавыя барэты зь адбітай галавой”. Лукашэнка ўвечары выступіў: “Я даў загад навесьці парадак. Гэты загад ня быў выкананы!” Як высьветлілася, Лукашэнка даў загад зьбіць людзей. А там былі нашыя людзі – ад 30 да 40 гадоў. Калі б пачалася бойка, а пад рукамі цагліны, то крыві там было б нямерана. Я вывеў людзей з гэтай бойкі, зьбіцьця не адбылося”, -- распавёў прафсаюзны лідар “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: