Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падоўжана расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць Гары Паганяйлы 15:16, 17/08/2005
Яшчэ на месяц падоўжана расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць вядомага праваабаронцы, намесніка старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйлы. Пра гэта, як паведамляе “Радыё Свабода”, адвакату паведамілі ў пракуратуры Менску. Гары Паганяйлу абвінавачваюць за паклёп на прэзыдэнта Беларусі, яму пагражае да 4 гадоў зьняволеньня.
Справа цягнецца з кастрычніка мінулага году, калі Паганяйла ў інтэрвію швэдзкаму тэлебачаньню выказаў падазрэньні ў датычнасьці да зьнікненьняў дзеячоў апазыцыі некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку -- Аляксандра Лукашэнкі.
Гары Паганяйла ёсьць абаронцам інтарэсаў Святланы Завадзкай, чый муж, апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі зьнік у 2000 годзе. Годам раней гэтак жа бясьсьледна зьніклі апазыцыйныя палітыкі Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Адвакат Гары Паганяйла дамагаецца міжнароднага расьсьледаваньня спраў зьніклых палітыкаў Беларусі.