Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У чым сутнасьць зьменаў ва ўказе Лукашэнкі пра дапамогу з-за мяжы?
12:47, 18/08/2005

17 жніўня выйшаў новы варыянт ўказу Аляксандра Лукашэнкі пра “Пра міжнародную тэхнічную дапамогу”. На думку прадстаўнікоў беларускага трэцяга сэктару, станоўчых ці адмоўных зьменаў новы ўказ не прынясе: атрымаць фінансаваньне па лініі міжнародных донарскіх арганізацыяў будзе па-ранейшаму складана.

Міжнародная тэхнічная дапамога – гэта грашовыя сродкі, дастаўка абсталяваньня ды іншай маёмасьці для рэалізацыі пэўных праектаў, а таксама правядзеньне канфэрэнцыяў ці сэмінараў. Такую дапамогу аказваюць донары – замежныя дзяржавы, арганізацыі, фонды. Напрыклад, гэта фонд TACIS ці ААН. Атрымліваць дапамогу маюць права дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь, юрыдычныя асобы і грамадзяне краіны.

Сутнасьць зьменаў ва ўказ – цяпер усе праекты, аўтары якіх прэтэндуюць на дапамогу з-за мяжы, павінны падавацца ў Камісію ў пытаньнях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Саўміне. Да якіх наступстваў гэта прывядзе?

На думку намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Альфэра, для грамадзкіх аб’яднаньняў, якія не падтрымліваюцца дзяржавай, нічога прынцыпова ня зьменіцца. І раней усе NGO павінны былі зьвяртацца ў дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе. Цяпер давядзецца хадзіць у Камісію пры саўміне. Шанцы на атрыманьне дапамогі ад міжнародных донараў не павялічваюцца, кажа спадар Альфэр:

"Як ні называй гэта, дэпартамэнт ці камісія, нічога не мяняецца. Гэта бюракратычны орган, які будзе адсочваць надзейнасьць арганізацыі з пункту гледжаньня ляяльнасьці арганізацыі да дзеючай улады і дазваляць ці не дазваляць выкарыстаньне грашовых сродкаў. Мне падаецца, гэты ўказ абсалютна нічога не мяняе ў беларускай сучаснай рэчаіснасьці. Сёлета мне невядомыя выпадкі, калі грамадзкія аб’яднаньні атрымалі б дазвол на выкарыстаньне міжнароднай фінансавай дапамогі. Экалягічныя, сацыяльныя праекты былі заблякаваныя дзяржавай з мэтай недапушчэньня дзейнасьці гэтых арганізацыяў", -- паведаміў палітык “Радыё Свабода”.

Старшыня Нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых арганізацыяў Сьвятлана Каралёва таксама кажа, што праз афіцыйныя каналы атрымаць тэхнічную дапамогу па лініі TACIS ці UNICEF практычна немагчыма.

"На сёньняшні дзень у моладзевай палітыцы чаму адмаўляюць шматлікім грамадзкім аб’яднаньням, бо рэчышча пераводзяць у БРСМ. На сёньняшні дзень гэта адзіная арганізацыя, якая мае шансы атрымаць такое фінансаваньне", -- лічыць Каралёва.

Зь ейных словаў, афіцыйныя “грамадзкія” арганізацыі падаюць праекты рознай скіраванасьці ў адпаведныя міністэрствы, а тыя ўжо дастаюць грошы ці іншую дапамогу, бо маюць наўпросты выхад да міжнародных донараў. Уласна NGO да такіх крыніцаў не дапускаюць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: