Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магчымае месца правядзеньня кангрэсу беларускіх дэмсілаў – Кіеў 10:56, 18/08/2005
Калі арганізатары Нацыянальнага кангрэсу дэмакратычных сілаў, на якім мае быць абраны адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары, ня здолеюць знайсьці памяшканьне для правядзеньня гэтага форуму ў Беларусі, ён пройдзе ў Кіеве.
Рашэньне на карысьць украінскай сталіцы было прынятае 17 жніўня на пасяджэньні Сталай рады дэмакратычных сілаў. Партыі, што ўваходзяць у Сталую раду, зьвярталіся ў 50 установаў выканаўчай улады, каб арэндаваць залю для правядзеньня Кангрэсу, але паўсюль атрымлівалі адмову. На днях кіраўнікі пяці партыяў, што ўваходзяць у склад Сталай рады, афіцыйна зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі, каб праблема памяшканьня для форуму была вырашаная, паведамляе "Радыё Свабода".
Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім будзе вылучаны адзіны кандыдат на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў, мяркуецца правесьці сёлета ў верасьні.