Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча узгадніла пазыцыі адносна Беларусі
10:59, 18/08/2005

Больш як тры гадзіны доўжылася сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Марка Бэлькі з прадстаўнікамі палітычных партыяў, міністэрстваў і ўстановаў, якія займаюцца міжнароднай праблематыкай. Падчас яе палітыкі пагадзіліся адносна неабходнасьці стварэньня новага радыё для Беларусі.

Мэтай сустрэчы была дыскусія на тэму праблемаў у польска-беларускіх і польска-расейскіх дачыненьнях. Як паведаміў пасьля сустрэчы Інфармацыйны цэнтар польскага ўраду, падчас размоваў падкрэсьлівалася, маўляў, і Беларусь і Расея зьяўляюцца для Польшчы вельмі важнымі партнэрамі.

Невядома, пра што дакладна дыскутавалі і да якіх высноваў дайшлі палітыкі. Адзінай інфармацыяй, якой удзельнікі сустрэчы ахвотна дзеляцца з прэсай, зьяўляецца задаволенасьць фактам, што сустрэча адбылася. Праўда, ёсьць галасы, што правесьці яе трэба было два месяцы раней. Людвік Дорн з партыі “Права й Справядлівасьць” сказаў інфармацыйнаму агенцтву PAP, маўляў удзельнікі сустрэчы пагадзіліся адносна патрэбы стварэньня радыёстанцыі, якая б вяшчала ў бок Беларусі.

“Выказваючыся на тэму польска-расейскіх зносінаў прэм’ер Бэлька зазначыў, што каб пераадолець напружаньне паміж нашымі краінамі, трэба на ўзроўні Эўрапейскага Зьвязу прэзэнтаваць канструктыўныя погляды й прапановы”, – паведамляецца ва ўрадавым камунікаце.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: