Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Выйшаў на волю намесьнік старшыні Саюза палякаў Веслаў Кеўляк
13:31, 18/08/2005

Сёньня на волю з Кастрычніцкага спэцпрымальніка Горадні выйшаў намесьнік старшыні Саюза палякаў Веслаў Кеўляк. Суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі побач з Домам польскім у Горадні. У той дзень, 1 жніўня, Саюз палякаў наведаў віцэ-маршалак Сейму Польшчы Дональд Туск. Паколькі Дом польскі быў ачэплены міліцыяй, сустрэча адбылася на вуліцы.

Як паведамляе "Радыё Свабода", Веслава Кеўляка міліцыянты вывезьлі на службовым аўтамабілі з дворыка спэцпрымальніка -- відавочна, не хацелі, каб яго сустракалі калегі і журналісты. Першыя пяць сутак ён сядзеў ў адной камэры з Тадэвушам Гавіным, першым старшынём Саюза палякаў, асуджаным за тое ж самае.

“Каб неяк скаратаць гэты час, мы чыталі кніжку Яна Паўла ІІ, разважалі на іншыя тэмы, маліліся аб тым, каб шчасьліва выйсьці з гэтага арышту. За гэтыя 15 сутак я сядзеў з адной думкай, што асуджаны несправядліва. Мяне забралі ад сям’і, ад траіх дзяцей, малодшаму сыну праз пару дзён споўніцца толькі паўгады. Як і несправядліва забралі нашу сядзібу, як і несправядліва я страціў працу. Гэта ўсё - несправядліва”, -- заявіў Веслаў Кеўляк "Радыё Свабода" пасля выйсця на волю.

Іншыя асуджаныя распавялі Кеўляку, што Тадевуша Гавіна абвінавацілі паўторна і асудзілі яшчэ на 15 сутак. Ён упэўнены, што гэта была правакацыя. З кім сядзіць цяпер Гавін, Кеўляк ня ведае. Веслаў Кеўляк перакананы, што і яго, і іншых сябраў Саюза палякаў перасьледуюць і асудзілі незаконна.

Нагадаем, што з сёньняшняга дня для Тадэвуша Гавіна пачаўся адлік другога тэрміну - 15 сутак. Яго абвінавацілі ў тым, быццам ён учыніў бойку з сукамэрнікам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: