Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча ўводзіць забарону на ўезд для прыхільнікаў Лукашэнкі 15:17, 18/08/2005
Польскія ўлады ўвялі забарону на ўезд у Польшчу 13 сябрам Рады 5-га склікання Саюза палякаў на Беларусі, якія ўдзельнічалі 27-га ліпеня ў Шчычуне ў падрыхтоўцы ва ўгоду беларускім уладам паўторнага 6-га з’езда арганізацыі. Цалкам магчыма, што ўезд у суседнюю краіну будзе забаронены таксама ўсім, хто прыме ўдзел у паўторным з’ездзе. Пра гэта заявіў ПАГОНІ адзін з апазіцыйных лідэраў СПБ, галоўны рэдактар гарадзенскага часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут, які атрымаў звесткі ад прадстаўнікоў кіруючых колаў Польшчы.
– Польскі бок уклаў у Саюз велізарныя сродкі. Тое, што робіць сёння беларускі бок – гэта спроба перахапіць уладу над уласнасцю палякаў. Польшча такім чынам абараняе свае інвестыцыі, – сказаў ПАГОНІ Андрэй Пачобут.
Былы старшыня Саюза палякаў Тадэвуш Кручкоўскі, пераабраны на з’ездзе аганізацыі ў сакавіку, ужо меў забарону на ўезд. Сярод іншых сябраў арганізацыі, якія прынялі ўдзел у паседжанні так званай старой Рады ў Шчучыне, забарону на ўезд атрымаў таксама адзін з паплечнікаў Кручкоўскага, юрыст СПБ Эдвард Калоша.
Паўторны 6-ы з’езд арганізацыі прызначаны на 27-га жніўня ў Ваўкавыску. Ён мае на мэце пераабраць кіраўніцтва арганізацыі, якое негатыўна ставіцца да існуючага ў Беларусі антыдэмакратычнага рэжыма.