Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязень Валер Леванеўскі працягвае барацьбу за правы зьняволеных
15:43, 19/08/2005

Лідэр Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў, сябра «Свабоднай Беларусі» Валер Леванеўскі заяўляе, што распачаўся ціск на тых вязьняў Івацэвіцкай калёніі, якія дапамагаюць яму ў змаганьні за свае правы. Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў адвакат палітвязьня Аляксандар Бярылаў, які сустрэўся зь Леванеўскім у калёніі.

Адвакат Аляксандар Бярылаў наведаў Валера Леванеўскага ў Івацэвіцкай калёніі 18 жніўня й меў зь ім гадзінную размову. Вязень працягвае змаганьне за лепшыя умовы ўтрыманьня, піша скаргі на парушэньні сваіх правоў і правоў іншых зьняволеных, дамагаецца адказу на гэтыя скаргі. Адказы прыходзяць рэдка. Прынамсі, паводле зьвестак Леванеўскага, на 15 апошніх скаргаў ён не атрымаў ніводнага адказу. Нявольнік таксама паведаміў адвакату пра ціск на тых, хто яму дапамагае ў гэтай барацьбе .

“Ён прасіў, каб адзначылі, што ідзе прэсінг з боку апэратыўнага аддзелу адміністрацыі калёніі на вязьняў, якія яму дапамагаюць у падрыхтоўцы скаргаў”, -- распавёў адвакат "Радыё Свабода".

Якімі захадамі, паводле Валера Леванеўскага, стрымліваюць вязьняў, што пачынаюць змагацца за свае правы? Найперш — гэта накладаньне адміністрацыйных пакараньняў за нязначныя парушэньні. Такія пакараньні маюць наступствам, у тым ліку, і тое, што вязень пазбаўляецца права на амністыю. Гэтак і адбылося з Валерам Леванеўскім. Таксама аказваюць маральны ціск, — прыкладам, затрымліваюць пошту. Але найбольш балючым падаецца распаўсюджаньне адмоўных плётак, быццам такі чалавек насамрэч ёсьць агентам адміністрацыі калёніі, і давяраць яму нельга.

Ці дае станоўчы вынік барацьба за правы вязьня ў калёніі? Са слоў спадара Бярылава, ягоны падабаронны Валер Леванеўскі перакананы, што станоўчыя вынікі таксама ёсьць. Ён згадаў, што пасьля скаргаў Леванеўскага ў калёніі яму далі працу, цяпер ён своечасова атрымлівае асабістую пошту. Мела станоўчы вынік і барацьба Леванеўскага за адкрыцьцё у калёніі бібліятэкі для вязьняў. Пасьля скаргаў адміністрацыя змушана была вынайсьці для бібліятэкі адмысловае памяшканьне, і пачаўся ўжо збор кніг.

Збольшага, паводле асабістых уражаньняў адваката, абстаноўка ў Івацэвіцкай калёніі што да правоў вязьняў мяняецца ў лепшы бок.

“Леванеўскі распавёў пра сваю сустрэчу ў калёніі з амбасадарам Вялікабрытаніі ў Беларусі спадаром Бэнэтам і прадстаўніком бюро АБСЭ спадаром Абаджанам, якія наведалі яго 5 жніўня. Мае асабістыя ўражаньні, што такая ўвага ўсё ж адбіваецца — у лепшы бок — на ўмовах утрыманьня ўсіх вязьняў калёніі”, -- паведаміў адвакат.

Адвакат нагадаў, дарэчы, што Валер Леванеўскі дагэтуль не атрымаў адказу на наглядную скаргу на свой прысуд, накіраваную ім у Вярхоўны суд. Скаргу — варта зазаначыць — Леванеўскі падаваў яшчэ ў сакавіку.

Нагадаем: Валера Леванеўскага засудзілі на 2 гады зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта Беларусі. Ува ўлётцы, якую распаўсюдзіў лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў, было напісана: “Прыйдзі й скажы, што ты супраць таго, каб нехта за твой кошт езьдзіў адпачываць у Аўстрыю, катацца на лыжах, жыць сабе на здавальненьне”. Валер Леванеўскі знаходзіцца ў зьняволеньні з траўня 2004 году.
lllll

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: