Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазыцыянэры зноў «парушылі» памежны рэжым 10:45, 19/08/2005
У Лоеве міліцыя затрымала намесьніка старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімера Кацору і сакратара абласной арганізацыі Партыі камуністаў беларускай Уладзімера Сякерку. Яны нібыта парушылі "памежны рэжым".
Затрыманьнем кіраваў сам начальнік райаддзелу міліцыі маёр Хмелянок. Партыйных актывістаў абвінавачваюць у парушэньні правілаў уезду ў памежную зону. (Лоеўскі раён мяжуе з Украінай).
Пры ўезьдзе ў райцэнтар міліцыя і памежнікі спынялі аўтамашыну з актывістамі апазыцыйных партыяў. Цікава, што спадары Кацора і Сякерка паказалі камандзіровачныя пасьведчаньні і іх першапачаткова прапусьцілі, але затым – усё ж затрымалі, паведаміла "Радыё Свабода".