Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргея Скрабца перавялі ў турэмны шпіталь
15:53, 19/08/2005

Былога дэпутата і кіраўніка групы “Рэспубліка”, вядомага апазыцыйнага палітыка Сяргея Скрабца сёньня перавезьлі ў турэмны шпіталь па вуліцы Апанскага ў Менску. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка былога дэпутата Аляксандра Скрабец.

Аляксандра Скрабец распавяла, што ейны муж, які апошні месяц знаходзіўся ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня па вуліцы Валадарскага ў Менску, на гэтым тыдні адчуваў сябе кепска — пра гэта ён пісаў у лістох да яе й маці.

“У яго праблемы з ныркамі. Я яму ўжо й лекі перадавала. Муж напісаў, каб перадачаў не прыносілі (мы дамаўляліся прынесьці ў панядзелак 22 жніўня), бо яго пераводзяць у шпіталь на Апанскага. Ён зьвярнуўся да доктара, і таму яго пераводзяць...”, -- распавяла жанчына.

Малодшы брат Сяргея Скрабца — Аляксандр вельмі ўсхваляваны гэтымі зьвесткамі. Ён гаворыць, што раней Сяргей ніколі ня скардзіўся на здароўе маці — заўжды шкадаваў і аберагаў яе. Тое, што ён паведаміў пра хваробу, можа азначаць, што ягоны стан сапраўды сур’ёзна пагоршыўся.

“Маці перажывае, што Сяргея пераводзяць у шпіталь. А мне незразумела, чаму ён да гэтага часу ня быў у шпіталі. Трымаць чалавека (пасьля 40 дзён бязь ежы) не ў шпіталі ў Берасьці чамусьці лічылася нармальным. Я думаю, што на добры толк мусілі зрабіць так: прыяжджае чалавек, які правёў такую даўгую галадоўку, і, калі нават ён ня скардзіцца на здароў`е, дактары мусілі яго агледзець, зрабіць аналізы. І адразу перавесьці на Апанскага, каб паставіць кропельніцу, аднавіць абмен рэчываў... Гэта ж відочна”, -- паведаміў Аляксандр Скрабец "Радыё Свабода".

Экс-парлямэнтар Скрабец быў затрыманы сёлета 15 траўня каля свайго дому ў Менску. У той жа дзень яго адвезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту спадар Скрабец абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён. Пасьля таго, як рэспубліканская пракуратура аб`яднала дзьве справы былога дэпутата — выманьваньне крэдытаў у дзяржавы і падбухторваньне да дачы хабару — у адну, сьледчы ў асабліва важных справах Вячаслаў Цераховіч вырашыў перавезьці арыштанта ў Менск.

Улетку 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай аб палітычным прытулку, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне падавала, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў — нібыта, для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: