Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыню Саюза палякаў зноў выклікаюць у органы 10:51, 19/08/2005
У панядзелак, 22 жніўня, на 12-ю гадзіну дня выклікалі ў Ленінскі РАУС Гродна у якасьці сьведкі старшыню Саюза палякаў Анжаліку Борыс. У якой справе яна мае быць сьведкай у позьве не гаворыцца. Праўда, у позьве дапісана, што калі Анжаліка Борыс не зьявіцца сама, то яе даставяць прымусова.
Вядома таксама, што сьледчы шукаў і Анджэя Пачобута, рэдактара “Magazyna polskiego”, але яго якраз не было дома, а жонка адмовілася браць позву, паведаміла "Радыё Свабода".