Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паплечнікі Паўла Севярынца наведалі яго на «хіміі» 10:48, 22/08/2005
21 жніўня ў Малую Сітну, дзе пражывае асуджаны на два гады “хіміі” палітвязень Павал Севярынец, прыехалі яго сябры і паплечнікі – сустаршыня “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэньню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксей Шэін, актывіст беларускае апазыцыі Вячаслаў Сіўчык, маці Паўла Тацьцяна Севярынец.
Павал Севярынец распавёў пра ўмовы ўтрыманьня. У старой хаце, якую палітвязьню далі пад месца жыхарства бо інтэрнат для “хімікаў” пакуль на рамонце, жыве яшчэ адзін асуджаны, якога асудзілі на два гады пазбаўленьня волі за тое, што ён зьбіў злачынцу, які прабраўся ў ягоную кватэру. Злачынцу паклалі ў шпіталь, а гаспадара нумізматычнае калекцыі, якую той спрабаваў скрасьці, пасадзілі.
Працуе Павал Севярынец з 9 да 16 гадзінаў у Лясгасе, які знаходзіцца за пяць кілямэтраў ад Малой Сітны, у вёсцы Алёшча, што ў сваю чаргу за чатыры кілямэтры ад Расеі. Па словах Паўла, праца пакуль яго ня вельмі стамляе. Хаця можна здагадацца, што для інтэлектуала цягаць бярвеньні нейк ня вельмі звыкла.
Галоўнымі недахопамі, свайго месца размеркаваньня, Павал называе ўсялякую адсутнасьць сувязі ў Малой Сітне – ёсьці адзьдзяленьне сувязі але туды ён зайсьці з працы не пасьпявае. І таксама вельмі незадавальняе Паўла адсутнасьць на радыюсе дваццаці кілямэтраў цэркваў, касьцёлаў ці дамоў малітоўных. А езьціць у Полацак ён ня мае права, таму будзе пісаць скаргі і хадатайствы аб прадстаўленьні права выконваць хрысьціянскія абрады ў царкве.
На прыканцы двухгадзіннае сустрэчы з маці, сябрамі і паплечнікамі, Павал падзякаваў усім за падтрымку.