Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перамовы з дыктатарам?
11:02, 22/08/2005

19 жніўня па вяртаньні з Украіны, прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што супрацоўніцтва Літвы з Польшчай, Грузіяй і Ўкраінай не азначае ізаляцыі Беларусі. Паводле Валдаса Адамкуса, была “прынятая прынцыповая ўстаноўка, што мы ня можам цалкам ізаляваць Беларусь, хаця палітыка, якую яна зьдзяйсьняе "непрымальная з пункту гледжаньня дэмакратычных краінаў". "Трэба імкнуцца знайсьці шляхі для перамоваў, не закрываць дзьверы", -- сказаў літоўскі прэзідэнт.

Прэзыдэнт Літвы таксама адрынуў цьверджаньні расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, што супрацоўніцтва Літвы, Польшчы, Грузіі і Ўкраіны накіраванае супраць Расеі.

Паводле літоўскага прэзыдэнта Валдаса Адамкуса, сустрэча прэзыдэнтаў чатырох краінаў у Крыме вызначаецца яшчэ і тым, што яна адбылася напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў краінаў СНД.

"Адна з асноўных тэмаў гэтай сустрэчы хутчэй за ўсё будзе абвастрэньне канфлікту паміж Польшчай і Беларусьсю. На нашай сустрэчы мы імкнуліся высьветліць пазыцыю і дачыненьні паміж Украінай, Літвой, Грузіяй, Польшчай і Беларусьсю", -- паведаміў Адамкус.

Літоўскі прэзыдэнт заявіў, што пагляды Літвы ў дачыненьні да Беларусі ня зьменяцца, паколькі Літва выказала ўжо ясную пазыцыю, “якой і трымаецца”. В.Адамкус падкрэсьліў, што і надалей будзе выказваць публічна і адкрыта свае меркаваньні, але ў выбары ў іншай краіне, у Беларусі, умешвацца ня будзе. Аднак спосабы дапамагчы беларусам, у якіх парушаюцца часам нават самыя элемэнтарныя правы, будуць шукацца такім чынам, каб не парушыліся дэкляраваныя прынцыпы, паведаміла "Радыё Свабода".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: