Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская прапаганда аб Польшчы 12:59, 23/08/2005
Другі канал беларускага тэлебачаньня ў нядзельным выпуску вячэрніх навінаў крытычна выказаўся пра арганізаваньне ў Варшаве дапамогі для палякаў, што жывуць у Беларусі. У матэрыяле паказалі маладую жанчыну з Польшчы, якая была прадстаўленая як беспрацоўная. Яна казала, што ў Беларусі ня ёсьць так дрэнна, і дадала, што ведае аб гэтым, таму што была ў Беларусі. Яна заявіла, што ў Польшчы многія дзеці галадаюць, а ў паўночна-ўсходнім рэгіёне вялікае беспрацоўе.
Па тэлебачані паказалі таксама ўдзельнікаў пікету перад польскім МЗС у Варшаве, накіраваным супраць "праамэрыканскага курсу, які прычыняецца да абвастрэньня штучна створанага польскімі ўладамі міжнацыянальнага канфлікту ў Беларусі", паведаміла Польскае радыё.