Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ягор Рыбакоў – кіраўнік турэмнай тэлестудыі
10:48, 23/08/2005, фото ByMedia.net

Амністыя, прысьвечаная 60-годзьдзю Перамогі, закранула і вязьняў зь вядомымі грамадзтву прозьвішчамі. На год скарочаны тэрмін пакараньня былому старшыні Белтэлерадыёкампаніі Ягору Рыбакову. Як паведамляе “Радыё Свабода”, былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі адбывае цяпер пакараньне ў Шклоўскай калёніі строгага рэжыму, але сувязяў з журналісцкай прафэсіяй не губляе. Як распавялі ў дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС, навіну пра амністыю Ягор Рыбакоў сустрэў у статусе кіраўніка турэмнай тэлестудыі.

Ягонымі посьпехамі на гэтай пасадзе захапляецца нават кіраўнік дэпартамэнту Уладзімір Коўчур.

“Усё ж ён спэцыяліст, лепшы ўзровень стаў, хутчэй робяцца гэтыя праграмы. Калі раней вязьні рабілі праграму за тыдзень, то Рыбакоў спраўляецца за дзьве гадзіны”, -- паведаміў кіраўнік дэпартамэнта выкананьня пакараньняў .

На пасадзе старшыні тэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў вызначыўся ўдалай інфармацыйнай падтрымкай асноўных палітычных кампаніяў, у тым ліку другіх выбараў на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Асабліва даставалася апазыцыянэрам ды так званым іх заходнім "куратарам", на крытыку якіх не шкадавалася этэрнага часу. А чым напоўнены этэр тэлебачаньня пад кіраўніцтвам вязьня Рыбакова?

“Навіны пра вытворчыя дасягненьні, вынікі калектыўнага спаборніцтва, рэйдаў-праверак быту, інтэрвію з супрацоўнікамі і асуджанымі. І нарэшце музычныя праграмы. З днём нараджэньня вязьняў віншуюць сваякі, вязьні віншуюць адзін аднаго ці супрацоўнікаў калёніі. У тым ліку з прысваеньнем чарговага званьня”, -- распавёў "Радыё Свабода" Аляксандр Пастушэня, які кіруе выхавацелямі ўсіх беларускіх калёніяў.

Дарэчы, сваё тэлебачаньне ў Беларусі маюць 4 калёніі з 21. У Шклоўскай тэлесетка зьявілася яшчэ да таго, як Ягора Рыбакова асудзілі на 11 гадоў за крадзеж некалькіх мільёнаў даляраў. Паводле суду Рыбакоў здабываў грошы на пастаўках новага тэлевізійнага абсталяваньня. Цяперашняя ягоная студыя, па зьвестках, патрабуе значнага тэхнічнага ўзмацненьня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: