Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Працягваюцца допыты сябраў Саюза палякаў 10:45, 24/08/2005
Віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Юзаф Пажэцкі быў дапытаны 23 жніўня ў Ленінскім РАУС Гродна. Следчы цікавіўся, дзе быў спадар Пажэцкі ў ноч з 6 на 7 студзеня гэтага года, калі згарэў аўтамабіль Тадэвуша Кручкоўскага – былога старшыні Саюза палякаў.
Як паведамляе ПАГОНЯ, Пажэцкі заявіў у міліцыі, што 6 студзеня, на ўрачыстасць Трох Каралёў, ён быў у касцёле, а ноч на 7 студзеня правёў дома з сям’ёй. Пра падпал машыны Кручкоўскага ён даведаўся пазней. Віцэ-старшыня дадаў таксама, што не можа дакладна прыпомніць, што канкрэтна рабіў у той час.
22 жніўня па гэтай жа справе была дапытана таксама старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс.