Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргею Скрабцу прад`явілі абвінавачаньне
10:34, 24/08/2005

23 жніўня сьледчы ў асабліва важных справах рэспубліканскай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч афіцыйна абвінаваціў былога дэпутата і кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка", вядомага апазыцыйнага палітыка Сяргея Скрабца. Дзеля гэтага сьледчы наведаў турэмны шпіталь па вуліцы Апанскага ў Менску, дзе цяпер знаходзіцца экс-парлямэнтар.

Адвакат Сяргея Скрабца Алег Дубавец пацьвердзіў "Радыё Свабода" факт прад`яўленьня абвінавачаньня. На пытаньне, у чым канкрэтна бачыцца віна ягонага падабароннага, адвакат адказаў вельмі коратка: "У выманьваньні крэдытаў". Што тычыцца яшчэ адной часткі справы былога дэпутата, з-за якой яго затрымалі яшчэ 15 траўня, – падбухторваньне да дачы хабару, дык, паводле адваката, па ёй спадара Скрабца абвінавацілі яшчэ раней. Палітык па-ранейшаму адмаўляецца даваць паказаньні сьледзтву.

Сяргея Скрабца перавялі 19 жніўня зь сьледчага ізалятару часовага ўтрыманьня – так званай "Валадаркі" – у турэмны шпіталь, паколькі ён стаў адчуваць сябе кепска, пачалі балець ныркі. Жонка экс-дэпутата Аляксандра Скрабец, якая працуе лекарам, лічыць, што гэта наступствы амаль 40-дзённай галадоўкі, якую яе муж правёў яшчэ ў сьледчым ізалятары Берасьця на знак пратэсту супраць свайго арышту.

Экс-парлямэнтар быў затрыманы сёлета 15 траўня каля свайго дому ў Менску, у той жа дзень яго адвезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён. Пасьля таго, як рэспубліканская пракуратура аб`яднала дзьве справы былога дэпутата – выманьваньне крэдытаў у дзяржавы і падбухторваньне да дачы хабару – у адну справу, сьледчы ў асабліва важных справах Вячаслаў Цераховіч вырашыў перавезьці арыштанта ў Менск.

Летам 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай аб палітычным прытулку, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне сьцьвярджала, што спэцслужбы затрымалі кур`ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: