Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская мова – мова свабоды
16:46, 25/08/2005

24 жніўня прадстаўнікі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня (Бэльгія) й Зьвязу Беларусаў Замежжа (Чэхія) былі запрошаныя ў Брусэль на сустрэчу ў Эўрапейскай Камісіі з супрацоўніцай адзьдзелу па Беларусі, Украіне й Малдове Дэпартаманту зьнешніх дачыненьняў спн. Аннэ Коістынен (Anne Koistinen). Галоўнай мэтай спатканьня было давесьці рэакцыю Рады Беларускае Народнае Рэспублікі i арганізацыяў ў межах “Беларускай Вуніі” да праблемы расейскамоўнага радыёвяшчаньня на Беларусь. У Эўракамісію былі перададзеныя звароты Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі й Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня (Бэльгія) супраць рашэньня нямецкае радыёстанцыі “Дойчэ Вэле”(Нямецкая Хваля) зарганізаваць новую штодзённую праграму для Беларусі на расейскай мове. Былі перададзеныя інфармацыйныя дакумэнты, у тым ліку заява Рады БНР па праблеме польскай мяншыні ў Беларусі.

Падчас сустрэчы беларускія прадстаўнікі выказалі занепакоенасьць недаацэнкай Эўраструктурамі беларускай мовы як складовай часткі беларускае дэмакратычнае спадчыны. Спадарыня Коістынен адзначыла, што рэакцыя беларускай грамадзянскай супольнасьці на рашэньне “Дойчэ Вэле” пра пачатак расейскамоўнага радыёвяшчаньня на Беларусь была нечаканай для Эўракамісіі. Аннэ Коістынен (Anne Koistinen) паведаміла, што пагадненьне пра дапамогу нямецкай радыёстанцыі падпісанае тэрмінам на адзін год, а ў сувязі з тым, што пагадненьне ўжо падпісанае, выглядае цяжкім унесьці нейкія зьмены.

Напрацягу дзеяньня дамовы з “Дойчэ Вэле” Эўракамісія дапускае магчымасьць падрыхтаваць новыя праекты, якія будуць разглядацца з улікам пажаданьняў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў стварыць Беларускія Службы “Нямецка Хвалі” ці іншых электронных мэдыяў. З боку нашых арганізацыяў было прапанавана стварыць беларускамоўныя службы замежных радыёстанцыяў з выкарыстаньнем патэнцыялу беларускіх журналістаў, што маюць досьвед працы ў незалежных сродках масавае інфармацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: