|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
ПОРА заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць затрыманых грузінскіх актывістаў 15:10, 25/08/2005 ЗАЯВА ГРАМАДЗЯНСКАЙ ПАРТЫІ УКРАІНЫ “ПОРА” Грамадзянская партыя “ПОРА” заклікае афіцыйны Менск вызваліць затрыманых у Беларусі двух грамадзянаў Грузіі. “ПОРА” заяўляе, што затрыманьне адбылося насуперак міжнародным нормам, без прад’яўленьня афіцыйных абвінавачваньняў, ды нават з парушэньнем беларускага заканадаўства. Беларускія правахоўнікі сьцвярджаюць, што затрымалі грамадзянаў Грузіі за тое, што іх дакумэнты быццам бы “выклікаюць падазрэньне”. Аднак відавочна, што падставай затрыманьня грамадзянаў Грузіі стала іх прыналежнасьць да грузінскага моладзевага руху “Кмара”, які, як і ўкраінская “ПОРА”, прыклаў значныя высілкі да падзеньня аўтарытарнага рэжыму ў сваёй краіне. Беларускія ўлады ня хочуць разумець, што нават самы аўтарытарны рэжым ня здатны супрацьстаяць імкненьню народаў да сяброўства і зносінаў. “ПОРА” лічыць бязглуздым й контрпрадуктыўным крокам затрыманьне ды ціск на замежных грамадзянаў, якія хочуць мець магчымасьць свабодна кантактаваць ды супрацоўнічаць са сваімі беларускімі сябрамі. Нашае стаўленьне да дыктатарскага беларускага рэжыму ў кожным разе ня тычыцца беларускага народу, які лепшыя часы сваёй гісторыі правёў у супольнай з украінцамі дзяржаве – Кіеўскай Русі ды Княстве Літоўскім, і ёсьць для украінцаў традыцыйна сяброўскім і братэрскім. У выпадку працягу практыкі беспадстаўных затрыманьняў у Беларусі грамадзянаў сяброўскіх Украіне дзяржаваў, партыя “ПОРА” ініцыюе пачатак поўнай блакады рэжыму Лукашэнкі ды мінімізацыі любых афіцыйных кантактаў Украіны з часова лукашэнкаўскім Менскам, уключна з эканамічнай блакадай. “ПОРА” заяўляе, што рэпрэсіі супраць уласных ды замежных грамадзянаў сьведчаць толькі аб слабасьці цяперашняга беларускага рэжыму. “ПОРА” перакананая, што найлепшым выйсьцем для дзеячоў здрадніцкага адносна беларускага народу рэжыму Лукашэнкі стануць іх як мага хутчэйшыя ўцёкі зь Беларусі. “ПОРА” упэўненая, што цяперашні беларускі рэжым, які робіць усё дзеля знішчэння ўласнай краіны і народу, ня мае права на існаваньне. Сёньняшні кіраўнік Беларусі пакуль яшчэ мае час узгадаць лёс рэжымаў, якія злоўжывалі рэпрэсіямі – напрыклад, фашысцкай Нямеччыны, Югаславіі ды Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|