Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рух «Зубр»: Арышт грамадзян Грузіі выкліканы панічным страхам дыктатарскага рэжыму
11:53, 25/08/2005

24 жніўня 2005 году ў цэнтры беларускай сталіцы сіламі крымінальнай міліцыі былі затрыманыя грамадзяне Грузіі - актывісты моладзевага руху “КМАРА” і журналісты Гіоргі Кандэлакі і Лука Цуладзэ, а таксама адзін з каардынатараў “Зубру” Уладзімер Кобец. Пасьля некалькіх гадзінаў знаходжаньня ў Маскоўскім РУУС каардынатар “Зубру” быў вызвалены, а грамадзянаў Грузіі дагэтуль трымаюць пад вартай. Ноч з 23 на 24 жніўня Гіоргі і Лука правялі ў сумнавядомым сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Акрэсьціна. Па ўсёй верагоднасьці ўлады рыхтуюць дэпартацыю грузінаў зь Беларусі.

Абодва грамадзяніна Грузіі, якія прыбылі ў Беларусь як прыватныя асобы, знаходзіліся ў нашай краіне легальна і мелі неабходную для замежных грамадзянаў рэгістрацыю. Гіоргі Кандэлакі і Лука Цуладзэ праводзілі адкрытыя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх грамадзкіх аб’яднаньняў, дзеячамі культуры і мастацтва.

Мы ніколі не хавалі, што паміж “Зубрам” і “Кмарай” існавалі і існуюць партнэрскія ўзаемадачыненьні, а нашая дзейнасьць накіравана на разьвіцьцё супрацоўніцтва беларускага і грузінскага грамадзтваў, няўрадавых грамадзкіх арганізацый і асобных грамадзянаў.

Гвалт над грамадзянамі Грузіі выкліканы панічным страхам апошняга дыктатарскага рэжыму ў Еўропе перад магчымымі дэмакратычнымі пераўтварэньнямі ў Беларусі, падобнымі да тых, што адбыліся ў Грузіі і ва Украіне.

Рух “Зубр” заяўляе пратэст дзеяньням беларускіх уладаў, накіраваным супраць традыцыйна сяброўскіх стасункаў паміж беларусамі і грузінамі. Мы пратэстуем супраць выкарыстаньня крымінальнай міліцыі Беларусі ў палітычных мэтах.

“Зубр” патрабуе ад уладаў неадкладна вызваліць Гіоргія Кандэлакі і Луку Цуладзэ, спыніць нематываваны перасьлед іншых замежных грамадзянаў у Беларусі, адмовіцца ад палітыкі, якая дыктуецца паранаідальным страхам вышэйшага кіраўніцтва Беларусі страціць уладу.

Рэжыму ня ўдасца ізаляваць беларускае грамадзтва ад зьнешняга сьвету. У той час, калі іншыя еўрапейскія краіны рухаюцца да больш шчыльнай інтэграцыі сваіх грамадзтваў, робяць межы максімальна празрыстымі для сваіх грамадзянаў, дзеяньні, накіраваныя на ізаляцыю 10 мільёнаў еўрапейцаў - грамадзянаў Беларусі - ад пачатку асуджаныя на правал.

БЕЛАРУСКІ РУХ СУПРАЦІВУ «ЗУБР»


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: