Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Напапярдні з’езду арыштоўваюць актывістаў Саюзу палякаў
21:06, 26/08/2005

Міліцыянты затрымалі ў Шчучыне двух гарадзенцаў — актывіста Саюзу палякаў журналіста Андрэя Пачобута і карэспандэнта газэты “Салідарнасьць” Івана Романа. Іх даставілі ў гарадзенскі Ленінскі РАУС, а потым завезьлі назад у Шчучын і, паводле апошняй інфармацыі, пакінулі ў пастарунку да раніцы. А тым часам у Ваўкавыску затрымалі кіраўніка Гарадзенскага гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў Мечыслава Яскевіча — нібыта для высьвятленьня ягонай асобы.

Супрацоўніца Польскага тэлебачаньня Агнешка Рамашэўска прыехала ў Шчучын, каб пацікавіцца лёсам затрыманых журналістаў. Яе затрымалі міліцыянты, хацелі забраць відэакасэту, але неўзабаве яны адпусьцілі польскую журналістку.

Нагадаем, што сёньня ў Горадні ў міліцыю выклікалі старшыню Саюзу палякаў Анжаліку Борыс, яе намесьніка Веслава Кеўляка і журналіста Анджэя Пісальніка. Анджэй лічыць, што гэта ня проста зьбег акалічнасьцяў, уся гэтая кампанія запалохваньня зьвязана з заўтрашнім паўторным зьездам Саюзу палякаў, які мае адбыцца у Ваўкавыску.

“Улады баяцца нашай прысутнасьці. Напэўна нават не таго, што можа адбыцца нейкая акцыя пратэсту, нейкая маніфэстацыя, а магчыма таго, што нашая прысутнасьць неяк паўплывае на дэлегатаў, якіх загналі на гэты зьезд амаль сілай, прынамсі пад прымусам”, -- паведаміў “Радыё Свабода” Анджэй Пісальнік.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: