Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцер Бандарэнка: Магчыма да грузінскіх грамадзянаў прымяняліся катаванні 13:06, 29/08/2005
“Я не выключаю, што адной з прычынаў таго, што грузінскія грамадзяне знаходзяцца да сёньняшняга дню ў мінскай турме, з’яўляецца магчымае прымяненьне да іх катаванняў. Мы не аднойчы сутыкаліся з фактамі, калі падчас разгону дэманстрацый міліцыя прыменяла дубінкі і, каб схаваць сляды пабоеў, людзей кідалі на 15 сутак. Нешта падобнае магло адбыцца і з грузінамі. Вельмі добра разумею, у якой найскладанейшай сітуацыі аказаліся Лука і Георгій. У лістападзе 2004 года я і тры мае сябры таксама былі абсалютна незаконна арыштаваныя ў Украіне і ў дачыненні да нас прыменяліся сілавыя сродкі”, -- такім чынам пракаментаваў арышт ў Мінску двух грамадзянаў Грузіі, актывістаў руху “Кмара” Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзе вядомы праваабаронца, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97, адзін з лідараў “Свабоднай Беларусі” Зміцер Бандарэнка.
Беларускага праваабаронцу здзіўляе пасіўнасць грузінскіх амбасадаў у Маскве і ў Кіеве. “Чаму ніхто з дыпламатаў дэмакратачнай Грузіі не сустрэўся са сваімі суграмадзянамі? Таксама вялікія пытанні да ўладаў Украіны. Прэзідэнты Украіны і Грузіі заявілі аб стварэнні новай Садружнасці дэмакрататычнага выбара. У Мінску няма грузінскай амбасады. Ці рабілі што-небудзь украінскія дыпламаты для вызвалення грамадзянаў братняй Грузіі? Ці ўздымаў пытанне аб іх вызваленні прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падчас сустрэчы з беларускім дыктатарам?
На маю думку новае украінскае кіраўніцтва хутка засвоіла канцэпцыю “рэалпалітык”, калі шмат словаў гаворыцца пра дэмакратыю і еўрапейскія каштоўнасці, а канкрэтныя справы абароны правоў чалавека забываюцца. Падчас рэпартажу аб сустрэчы Юшчанкі і Лукашэнкі па Беларускім тэлебачанні мы не пачулі, каб украінскі прэзідэнт узняў праблему беларускіх палітзняволеных. Не думаю, што пра гэта казалася ў рэпартажах па украінскіх тэлеканалах. Бо да сённяшняга дню ні я, ні мае сябры не атрымалі афіцыйных прабачэнняў ад новай украінскай улады за незаконны арышт і збіццё ўкраінскімі спецслужбамі і міліцыянтамі ў лістападзе мінулага года”, -- кажа Зміцер Бандарэнка.
На думку праваабаронцы, “лукашэнкаўскія спецслужбы таму і дзейнічаюць так нахабна ў дачыненні замежных грамадзянаў, бо не бачаць сапраўднай міжнароднай салідарнасці і не атрымоўваюць адэкватнага супрацьдзеяння з боку дэмакратычнай супольнасці”.
На фота: Зміцер Бандарэнка пасля сустрэчы с прадстаўнікамі кучмаўскіх спецслужбаў, лістапад 2004 г.