Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анжаліка Борыс: Зьезд нельга назваць дэмакратычным
11:08, 29/08/2005

Кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі, абраная лідэрам на VІ зьезьдзе СПБ у сакавіку, які Мін’юст прызнаў нелігітымным, Анжаліка Борыс выказала сваё меркаваньне аб паўторным зьездзе Саюзу палякаў: “Калі зьезд адбываецца пры зачыненых дзьвярах, калі туды не пускаюць журналістаў, калі людзей затрымліваюць па дарозе, каб яны не даехалі да Ваўкавыску, калі сябры Саюзу палякаў, якія закладалі гэту арганізацыю, стаяць пад дзьвярыма і міліцыя не дазваляе ім туды ўвайсьці, калі людзей шукаюць і сілай змушаюць, каб яны прынялі ўдзел у зьезьдзе, і ў працы яго ўдзельнічаюць улады, кіруюць зьездам, то, я думаю, зьезд можа лічыцца дэмакратычным толькі паводле ўладаў, а не міжнародных стандартаў”, -- паведаміла старшыня СПБ “Радыё Свабода”.

Што да кандыдатуры новаабранага старшыні, спадарыня Борыс выказала меркаваньне, што Юзаф Лучнік – адзін з заснавальнікаў СПБ, але наўрад ці ён будзе кіраваць, будзе сапраўдным лідэрам, бо ў радзе арганізацыі ў асноўным асобы даволі адыёзныя. Што да далейшай працы, Анжаліка Борыс сказала наступнае:

“Я думаю, што дзейнасьць будзе працягвацца, мы будзем працаваць на Беларусі. І прыйдуць тыя часы, калі ня будуць парушацца правы чалавека на тэрыторыі Беларусі, ня толькі палякаў. А ўся гэта сытуацыя дала мне магчымасьць пазнаёміцца з людзьмі іншых нацыянальнасьцяў, якія выказалі з намі салідарнасьць. Я думаю, сытуацыя зьменіцца. І мы будзем працаваць дзеля таго, каб на тэрыторыі Беларусі ўсё ж такі запанавала дэмакратыя”, -- заявіла Анжаліка Борыс.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: