Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарадзенскіх журналістаў зноў пакаралі штрафамі
15:23, 29/08/2005

Актывіста СПБ, журналіста Андрэя Пачобута пакаралі адміністрацыйным штрафам. Пра гэта паведамляе “Радыё Свабода”. Судзьдзя раённага суду ў Шчучыне Тацяна Тадароўская пакарала Пачобута за дробнае хуліганства -- нібыта за нецэнзурную лаянку каля Шчучынскага раёаддазелу міліцыі. Памер штрафу – базавая велічыня.

У пятніцу машыну, у якой ехаў Пачобут з калегам з газэты “Салідарнасьць” Іванам Романам, міліцыянты затрымалі на выезьдзе са Шчучына. Іх даставілі ў Горадню ў Лунінскі РАУС, а затым назад у Шчучын. Нанач абодвух пакінулі за кратамі ў міліцэйскім ізалятары, а ў суботу абодвух выпусьцілі. Журналіста Івана Романа сваёй уладай аштрафаваў таксама на адну “мінімалку” быццам бы за дробнае хуліганства намесьнік начальніка Шчучынскай міліцыі Генрых Зубель.

Сёньня ж Андрэя Пачобута дапыталі ў Шчучыне па крымінальнай справе супраць яго, а таксама журналіста Анджэя Пісальніка і двух намесьнікаў старшыні СПБ – Веслава Кеўляка і Юзафа Пажэцкага. Справа распачата паводле заявы дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана. Богдан абвінавачвае ўсіх чатырох у тым, што яны, пагражаючы яму, змушалі аддаць ключы і пакінуць кабінэт. Сьледзтва лічыць актывістаў СПБ падазраванымі па гэтай справе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: