Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабарончы цэнтр «Вясна»: Утрыманьне грамадзян Грузіі парушае правы чалавека
11:47, 29/08/2005

Грамадзяне Грузіі Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзе дагэтуль утрымліваюцца ў спецпрыёмніку-разьмеркавальніку ГУУС Мінгарвыканкама. Працэдура іх дэпартацыі не адбылася, яны не былі адпраўленыя 27 жніўня да дому авіярэйсам Мінск-Тбілісі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» і звяртае ўвагу на тое, што ўтрыманьне грамадзян Грузіі ў спецпрыёмніку-разьмеркавальніку адбываецца з грубымі парушэньнямі дзеючага беларускага і міжнароднага заканадаўства, парушае правы чалавека.

Так, 26 жніўня да затрыманых не быў дапушчаны адвакат і прадстаўнік амбасады Грузіі, адмоўлена ў прыёме харчовай перадачы. Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзе былі пазбаўлены юрыдычнай дапамогі і магчымасьці абскардзіць вынесенае КДБ рашэньне аб дэпартацыі ў судовым парадку. Факт таго, што грамадзяне Грузіі не былі дэпартаваныя да дому і дагэтуль беспадстаўна утрымліваюцца за кратамі сьведчыць пра тое, што адміністрацыя Лукашэнкі праводзіць чарговую акцыю запалохваньня на пярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года.

Паводле афіцыйнай інфармацыі рашэньне аб прымусовай дэпартацыі грамадзян Грузіі было прынятае КДБ у сувязі “з умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь”. Згодна з версіяй КДБ “умяшальніцтва” заключалася ў тым, што Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзе падчас свайго знаходжаньня ў Беларусі мелі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі моладзевых арганізацый “Зубр”, “Малады фронт”, “Лімон”, а таксама нібыта ўдзельнічалі ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. Затрыманьне Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзе было санкцыянаванае пракурорам Маскоўскага р-на Мінска.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: