Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маці арыштаваных актывістаў «Кмары» патрабуюць вызваліць сыноў 11:24, 30/08/2005
Лалі Кандэлакі і Аціко Мікадзэ, маці арыштаваных у Беларусі актывістаў грузінскай арганізацыі “Кмара” Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ, зьвярнуліся да беларускіх уладаў з патрабаваннем вярнуць іх дзяцей у сем’і. Яны ня вераць, што іхныя сыны маглі ўчыніць у Беларусі нейкае злачынства.
Маці арыштаванага ў Беларусі актывіста грузінскай арганізацыі “Кмара” Георгія Кандэлакі Лалі Кандэлакі паведаміла “Радыё Свабода”, што ніякай інфармацыі аб прычынах затрыманьня яе сына, ранейшага рашэньня беларускіх уладаў пра дэпартацыю яго, а таксама аб стане ягонага здароўя яна дагэтуль ня мае. Яна нават ня ведае, ці кормяць яго, ці яго не пабілі падчас знаходжаньня ў турме.
Беларускія праваахоўчыя органы ні разу не далі яе сыну патэлефанаваць дадому. Лалі Кандэлакі вельмі хвалюецца і ня можа схаваць сваіх эмоцыяў:
“Тое, што яго затрымала міліцыя ў Беларусі, ведаеце, мне так страшна, я думаю, што яго б’юць там, можа быць, яго атручваюць там, праз усё гэта я магу проста страціць розум”, -- кажа жанчына.
Такая ж напружаная сытуацыя цяпер і ў сям’і Цуладзэ. Маці арыштаванага ў Менску Лукі Цуладзэ Аціко Мікадзэ паведаміла, што і Лука Цуладзэ, і Георгій Кандэлакі ніколі раней не былі ў Беларусі. Маці Лукі мяркуе, што ні яе сын, ні Георгій ніякай пагрозы Аляксандру Лукашэнку не нясуць. Яна падкрэсьлівае: гэта маладыя інтэлігентныя людзі.