Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вацлаў Гавэл нагадвае пра Беларусь 10:52, 01/09/2005
Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал, выступаючы 31 жніўня ў Гданьску на цырымоніі, прысьвечанай 25-годзьдзю стварэньня руху “Салідарнасьць”, апрача іншага заявіў: "Ёсьць краіны, народы якіх ня цалкам свабодныя. Я думаю пра Беларусь, пра Кубу, пра Бірму, пра Паўночную Карэю. Я мяркую, што салідарнасьць, свабода азначаюць таксама і адказнасьць. Калі мы адказныя, мы павінны сёньня думаць аб гэтых народах і паслаць ім сьведчаньне нашай падтрымкі", -- сказаў Гавэл.