Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Францыск Скарына пад забаронай
11:12, 02/09/2005

На радзіме беларускага першадрукара Францыска Скарыны сёлета ўпершыню за апошнія гады не адбудзецца традыцыйнае сьвята кнігі. Усе творчыя асобы і калектывы, якія раней атрымалі запрашэньне ў Полацак на 3-4 верасьня, цяпер папярэджаныя аб адмоўным рашэньні мясцовай улады.

Летапісец полацкай гісторыі Уладзімер Арлоў кажа, што не прапусьціў ніводнага сьвята кнігі ў горадзе свайго творчага сталеньня.

- Яно праводзілася ад 1970-х гадоў. І ніколі не было ніякіх праблемаў. Бюджэт гэтага сьвята нельга параўнаць нават з тым самым “Славянскім базарам” - ён на некалькі парадкаў меншы. Запрашаліся пісьменьнікі, а ўсё астатняе рабілася за кошт полацкіх мастацкіх калектываў: касьцюміраванае шэсьце гістарычных пэрсанажаў; умоўна кажучы Скарына адкрываў гэтае шэсьце. Усё гэта вельмі падабалася дзецям. Былі выставы-продажы беларускіх кнігаў, сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, -- паведаміў пісьменьнік “Радыё Свабода”.

Уладзімер Арлоў паведаміў таксама, што полацкія ўлады адмянілі сьвята нібыта з прычыны дэфіцыту сродкаў у гарадзкім бюджэце. Паводле іх, у Беларусі ўсё большую падтрымку дзяржавы атрымліваюць Дні пісьменства і друку.


“На маю думку, Дні пісьменства і друку ўсё больш становяцца нібыта днямі без пісьменьнікаў. Па сутнасьці, без мастацкага слова. Калі толькі ядуць, выпіваюць і гуляюць на сьвята пісьменства, то мяне гэта заўсёды пэўным чынам абражае. А на Скарынаўскім сьвяце пісьменьнікі выступалі ля помніка. Было вельмі хораша. Людзі гавораць зь пісьменьнікамі ці пісьменьнікі гавораць зь людзьмі. На жаль, у нас цяпер скокамі закрываюць голас пісьменьніка. Два дні таму я запытвала ў Алеся Пашкевіча, ці прыйшло запрашэньне Саюзу пісьменьнікаў альбо яму асабіста як старшыні. Ён адказаў: “Ды не, няма”. Гэта яшчэ адзін сумны рэкорд непавагі да пісьменьніцкага слова. Таму, як мне ўяўляецца, і адмена Скарынаўскага сьвята ў шэрагу перасьцярогі ўлады: як бы хто чаго не сказаў... Жадаеш ці не, але зьвязваеш перайменаваньне праспэкту Скарыны з тым, што адцясьняецца памяць пра яго. Скарына заўжды быў асялком нацыянальнай ідэі. У 1960-я гады ў друку можна было сустрэць, што гэта буржуазны нацыяналіст. Баюся, каб што-небудзь такое не запісалі ізноў Скарыну. Таму што гэтыя прыкметы, на мой погляд, проста злавесныя, -- лічыць беларуская пісьменьніца Вольга Іпатава.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: