Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Журналіста затрымаў ўзброены спецназ
15:28, 05/09/2005

1 верасня ў вёсцы Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна ўзброеная група спецназу пад кіраваннем маёра С. Кутасава затрымала на 1,5 гадзіны журналіста, кіраўніка Гомельскай арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Анатоля Гатоўчыца.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, журналіст браў інтэрв`ю ў жыхароў вёскі і фатаграфаваў агароджу, што аддзяляе Дарашэвічы ад ракі Прыпяць. (Фотарэпартаж прызначаўся для газеты "Народная воля"). У А. Гатоўчыца журналіста забралі два дыктафоны SONY (лічбавы і касетны), фотаапарат "Зеніт", а таксама абшукалі аўтамабіль, з якога забралі 4 аўдыёкасеты з музыкай. Тэхніку карэспандэнту дагэтуль не аддалі.

Кіраўнік групы спецназу звязваўся з некім па рацыі, а на пытанне журналіста, ці парушыў ён якія-небудзь правілы, адказаў: "Нічога не парушыў, але трэба пачакаць начальства". Прыкладна праз гадзіну на белым мікрааўтобусе "Мерседес" №21-40 КЕ прыехаў малады чалавек у цывільным, які назваўся кіраўніком службы аховы прэзідэнта Уладзімірам Мікалаевічам і заявіў, што ў сувязі з прыездам Аляксандра Лукашэнкі ў Петрыкаўскі раён праводзіцца аперацыя "Антытэрор", у межах якой неабходна прад`яўляць на праверку дыктафоны, фотаапараты і ўсю іншую тэхніку. Ахова сцвярджала, што на момант знаходжання А. Гатоўчыца ў вёсцы Дарашэвічы Аляксандр Лукашэнка быў у сваёй летняй рэзідэнцыі на Прыпяці непадалёк ад гэтага месца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: