Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Беларуска-расейскі форум – гэта працяг прэзыдэнцкай кампаніі Лукашэнкі»
13:57, 06/09/2005

Сёньня ў Менску пачынае працу Першы беларуска-расейскі эканамічны форум. Таксама на сёньняшні дзень заплянаванае паседжаньне Савету Міністраў так званай “саюзнай дзяржавы”. Як лічаць беларускія экспэрты, у гэтым форуме найперш зацікаўлены афіцыйны Менск. “Гэта мабілізацыя бізнэс-рэсурсу Расеі для падтрымкі той стратэгіі інтэграцыі, якую абраў Лукашэнка. Гэта спроба зрабіць добры твар пры вельмі кепскай гульні паміж нашымі краінамі. Гэта піяр, на які запрошаны алігархі і буйны бізнэс, які абслугоўвае таварныя, фінансавыя і рэсурсныя патокі паміж нашымі краінамі. І гэта таксама працяг кампаніі спадара Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. І, безумоўна, ціск на Крэмль, каб паказаць яму, што ў нашых стасунках усё добра і няма патрэбы нічога мяняць”, -- заявіў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” кіраўнік навуковага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

Ініцыявалі форум чыноўнікі Пастаяннага камітэту “саюзнай дзяржавы”. Паводле яго прадстаўніка, намесьніка дзяржсакратара Валеры Дразда, на яго правядзеньне з «саюзнага” бюджэту выдаткавана 4 мільёны расейскіх рублёў. Мерапрыемства абяцае быць масавым. Агульная колькасьць удзельнікаў і гасьцей – 1980 чалавек. Ад Беларусі заяўлена 208. Прадстаўнічай чакаецца дэлегацыя Расеі. Узначаліць яе прэм’ер Міхаіл Фрадкоў, а ўсяго з Масквы і іншых рэгіёнаў Расеі прыбудзе каля 800 асобаў. Астатнія госьці – прадстаўнікі замежжа.

Падрыхтоўку форуму кантраляваў пэрсанальна Лукашэнка. Дарэчы, паводле апошніх зьвестак, ён зьбіраецца прысутнічаць сёньня на адкрыцьці форуму, нягледзячы на тое, што расейскага лідэра Уладзіміра Пуціна на ім ня будзе.

Дарэчы, расейскія экспэрты таксама лічаць, што ў правядзеньні форуму большае зацікаўленьне мае беларуская кіраўнічая эліта. Паводле іх, ранейшыя мэтады нарошчваньня Беларусьсю гандлёвага таваразвароту з Расеяй праз сваю амбасаду ў Маскве не спрацоўваюць. Таму беларускі бок разьлічвае, што форум дапаможа актывізаваць двухбаковы гандаль. У прыватнасьці, так лічыць кіраўнік аддзелу Беларусі маскоўскага Інстытуту краінаў СНД Аляксандр Фадзееў:

“Гаспадарчы комплекс Беларусі зацікаўлены перш за ўсё ў пастаўках па ільготных цэнах энэргарэсурсаў. З другога боку, беларуская эканоміка зацікаўлена ў вялізным расейскім рынку. У апошні час ён скарачаецца для беларускіх вытворцаў. І гэта ня можа не хваляваць беларускі бок”, -- кажа Фадзееў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: