Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юшчанка размаўляў аб арыштаванах актывістах «Кмары» з Лукашэнкам
10:41, 06/09/2005

Вызваленьне і прылёт сяброў руху “Кмара” Лукі Цуладзэ й Георгія Кандэлакі зь Менску ў Кіеў стаўся тут вялікай падзеяй тамтэйшага палітычнага жыцьця. Прэсавую канфэрэнцыю з гэтай нагоды адкрываў дарадца прэзыдэнта Віктара Юшчанкі й лідэр партыі “Пора” Ўладзіслаў Каськіў. На прэсавай канфэрэнцыі старшыня камітэту ў справах абароны й бясьпекі парлямэнту Грузіі Гіві Таргамадзэ назваў апошнія падзеі вакол двух грузінскіх грамадзян у Менску “апэрацыяй вызваленьня”. Спадар Таргамадзэ заявіў, што гэтая тэма гучала й падчас нядаўняга саміту СНД у Казані:

“Прэзыдэнт Юшчанка закранаў гэтую тэму ў Казані ў размове з Лукашэнкам. Мы ня маем амбасады ў Беларусі – украінская амбасада ў Менску практычна працавала ў рэжыме нашай амбасады. Прадстаўнікі авіякампаніі “Украінскія міжземнаморскія авіялініі” пайшлі на беспрэцдэтны крок – на паўтары гадзіны затрымала рэйс самалёту, каб хлопцы пасьпелі сесьці на яго, бо іх далейшае знаходжаньне ў Менску было зьвязанае зь небясьпекай новай правакацыі”, -- паведаміў Гіві Таргамадзэ.

“Гэта перамога і грузінскай, і ўкраінскай дыпляматыі”, – заявіў Таргамадзэ. Ён таксама дадаў, што афіцыйны Тбілісі ў гэтай сытуацыі паводзіў сябе стрымана, аднак “у будучыні не зьбіраецца гэтага рабіць”.

Паводле грузінскага дэпутата, перадае «Радыё Свабода», Грузія не займаецца экспартам рэвалюцыяў, але “беларускі народ церпіць ліха ад свайго прэзыдэнцтва, таму ёсьць падстава ўсімі нашымі сродкамі дапамагаць беларускаму народу й дзяліцца досьведам”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: