Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Карупцыя iснуе ва ўсiх уладных структурах
11:11, 06/09/2005

Першы намеснiк кiраўнiка ўпраўленняпа барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Мiнiстэрства ўнутраных спраў палкоўнiк мiлiцыi Iван Клiмянкоў затрыманы па падазрэннi ў атрыманнi хабару. Пра гэта днямi ў iнтэрв`ю “Iнтэрфаксу” паведамiў мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. Паводле слоў Навумава, мяркуецца, што грошы Клiмянкову перадавалi быццам бы за тое, каб адна з крымiнальных спраў не расследавалася належным чынам.

“Следства i аператыўнае суправаджэнне па гэтай справе вядзе пракуратура Беларусi i Камiтэт дзяржаўнай бяспекi. Мiнiстэрства ўнутраных спраў iнфармацыяй аб ходзе следства не валодае”, — сказаў Навумаў. I дадаў, што “час пакажа, наколькi абгрунтаваныя падазрэннi ў адносiнах да затрыманага”.

Як піша «Народная воля», у кулуарах Адмiнiстрацыi прэзiдэнта кажуць, што на апошняй нарадзе ў Лукашэнкi, прысвечанай барацьбе з карупцыяй, генерал-лейтэнанта Навумава нібыта жорстка папярэдзiлi: маўляў, калi зловяць за злоўжываннi яшчэ хоць аднаго з супрацоўнiкаў ведамства — развiтаешся з пасадай...

А пазаўчора Навумаў заявiў, што Мiнiстэрства ўнутраных спраў аб`яўляе вайну чыноўнiкам, якiя лабiруюць ценявыя фiнансавыя патокi i “чорныя схемы” абароту грошай.

“У мэтах актывiзацыi барацьбы з праяўленнямi карупцыi i арганiзаванай злачыннасцi мы будзем выяўляць чыноўнiкаў усiх рангаў, якiя прымаюць непасрэдны удзел у перасоўваннi фiнансавых патокаў па ”чорных схемах", — сказаў Навумаў.

Праўда, у Мiнiстэрстве ўнутраных спраў пакуль не пацвярджаюць, але i не абвяргаюць iнфармацыю аб тым, што ў хуткiм часе пэўным чыноўнiкам прад`явяць сур`ёзныя абвiнавачваннi...

Дарэчы, нядаўна наведвальнiкам сайта Мiнiстэрства ўнутраных спраў прапанавалi адказаць на пытаннi “Цi iснуе карупцыя ў органах унутраных спраў?” i “Цi бяруць хабар супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi?”. Усяго ў апытаннях бралi ўдзел прыкладна 370 чалавек. З iх больш за 60 працэнтаў лiчаць, што карупцыя ў сiстэме ўнутраных спраў iснуе, i больш за 50 працэнтаў перакананы, што даiшнiкi бяруць хабар. Крыху больш за 15 працэнтаў мяркуюць, што карупцыi стала менш, i амаль 19 працэнтаў сцвярджаюць, што супрацоўнiкi ДАI “раней бралi хабар заўсёды, а цяпер — засцерагаюцца”. Толькi 7 працэнтаў з апытаных лiчаць, што карупцыi ў органах унутраных спраў няма увогуле, i 17 працэнтаў перакананыя, што апошнiм часам даiшнiкi вельмi рэдка спакушаюцца на хабар...


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: