Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускае тэлебачанне абвінаваціла польскіх дыпламатаў 16:05, 06/09/2005
Беларускае тэлебачанне абвінаваціла ўчора польскіх дыпламатаў у перадачы праз мяжу газэты Саюза палякаў “Glos znad Niemna”. Гэта можа прывесці да высылкі польскіх прадстаўнікоў з Беларусі, – гаворыцца сёння ва ўплывовым польскім штодзённіку “Gazeta Wyborcza”.
У панядзелак у праграме “У цэнтры ўвагі” быў паказаны рэпартаж, у якім польскі генеральны консул у Гродне Анджэй Крэнтоўскі быў абвінавачаны ў перадачы праз мяжу экзэмпляраў “Glosu znad Niemna”, надрукаваных у Польшчы. Затым быў абвінавачаны выконваючы абавязкі амбасадара ў Менску Мар’ян Семаковіч у тым, што пад канец жніўня ён прыехаў у Гродна, сабраў сяброў Саюза палякаў Беларусі ў консульстве і тры гадзіны нібыта вучыў іх, як арганізоўваць непарадкі ў Ваўкавыску, дзе павінен быў адбыцца з’езд СПБ. Абвінавачванні былі ілюстраваны відэазапісамі з міліцэйскіх камер, якія ўстаноўлены пры польскім консульстве ў Гродне.
Праграма можа паслужыць пачаткам да высылкі з Беларусі іншых польскіх дыпламатаў. Так было ў траўні, калі героем перадачы “У цэнтры ўвагі” быў намеснік амбасадара Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марэк Буцька. Неўзабаве пасля праграмы ўлады ў Менску папрасілі яго пакінуць краіну.