Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анжаліка Борыс можа стаць ганаровым консулам Польшчы ў Беларусі 14:31, 07/09/2005
Сёньня ў Варшаве не прызнаваная беларускімі ўладамі лідэр Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Маркам Бэлькам.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, кіраўнік польскага ўраду заявіў, што Польшча ўсімі спосабамі, у тым ліку й фінансава, будзе дапамагаць кіраўніцтву СПБ на чале з Анжалікаю Борыс.
Марак Бэлька сказаў таксама, што запрапанаваў Анжаліцы Борыс стаць ганаровым консулам Рэспублікі Польшча ў Беларусі.