Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм’ер-міністр Польшчы сустрэнецца з Анжалікай Борыс 12:59, 07/09/2005
Прэм’ер-міністр Польшчы Марэк Бэлька сустрэнецца сёння з Анжалікай Борыс, выбранай у сакавіку старшынёй Саюза палякаў Беларусі, – паведамляе сёння ПАГОНЯ са спасылкай на польскі інтэрнэт-сайт onet.pl.
Выбраныя раней улады СПБ не прызнаны адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі. Сябры Саюза падвергнуты шматлікім рэпрэсіям. Учора Анжаліка Борыс і лідэр польскай “Грамадзянскай платформы” Дональд Туск сустракаліся ў Варшаве з амбасадарамі краінаў Еўразвязу, акрэдытаванымі ў Польшчы. Анжаліка Борыс пасля выхаду з брытанскай амбасады адзначыла, што задаволена сустрэчай і што амбасадары прынялі яе “вельмі пазітыўна і вельмі цёпла”.