Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



8-га верасня — гiстарычная дата для беларусаў-патрыётаў
10:42, 08/09/2005

Наш народ шмат ушаноўвае знакамiтых дат, звязаных са сваёй гiсторыяй. Адной з такiх дат з`яўляецца 8-га Верасня. Гэты дзень можна назваць Днём Беларускай вайсковай славы.

Як добра вядома, сённяшнiя афiцыйныя ўлады забаранiлi беларускаму народу шырока, вольна i з павагай да сябе адзначаць гэтае свята. Бо ў нас усё шыварат-навыварат. Засталося яшчэ дачакацца чарговага загаду нам усiм хадзiць на галаве, нагамi ўверх, i мы ўсе па камандзе адразу перакулiмся, тады ўжо будзе поўная адпаведнасць так званаму беларускаму менталiтэту.

Але нiякая сiла, нiякiя пагрозы не могуць забаранiць псiхiчна нармальнаму чалавеку думаць так, як ён хоча, марыць аб тым, чаго ён хоча дачакацца. Фiзiчна можна забiць чалавека, згнаiць яго ў турме, але нельга забiць яго памяць, яго душу, калi гэта годны чалавек, а не раб ды халуй. Крыўдна толькi за многiх нашых суайчыннiкаў, сярод якiх нямала i высокаадукаваных людзей, але пазбаўленых самасвядомасцi, свайго чалавечага гонару. Немагчыма паверыць нават некаторым навукоўцам, што яны сапраўды навукоўцы — якая ж гэта элiта, калi яна не прызнае тое ж 8-га верасня, а падае на каленi перад датай 23-га лютага?! Але адкуль яно ўзялося i што яно значыць, гэтае 23-га лютага? У гiсторыi Беларусi гэты дзень нiчым знамянальным не адзначаны. Вось i атрымлiваецца, што не розум пануе i верхаводзiць, а нейкi, прабачце за моцны выраз, iдыятызм.

Калi наша элiта не прасякнута нацыянальнай свядомасцю, то што казаць пра нейкага трактарыста альбо муляра — гэта ўжо сапраўдныя зомбi, атручаныя антыбеларускай, антычалавечай iдэалогiяй.

Але як бы нi было, 8-га верасня жыве ў памяцi многiх беларусаў-патрыётаў ужо шмат вякоў, а дакладней — з 1514 года, i будзе жыць вечна, пакуль будзе жыць хоць адзiн беларус не з мякiнай, а мазгамi ў галаве. Я асабiста лiчу, што 8-га верасня па сваiм гiстарычным значэннi для беларускага народа значна i на некалькi парадкаў пераўзыходзiць дату заканчэння Другой сусветнай вайны — 9-га Мая. Чым хутчэй i чым больш людзей асэнсуюць значэнне той далёкай перамогi, якую блiскуча атрымаў вялiкi гетман Канстанцiн Астрожскi пад Оршай, разграмiўшы маскоўскiх захопнiкаў, тым хутчэй станем паважаць сябе, станем людзьмi звацца, а значыць, зробiмся роўнымi сярод роўных на Зямлi, а не iзгоямi, як зараз, што ўся Еўропа ў нас тыцкае пальцам, як на дзябёлаў. У рэшце рэшт, не павiнен жа народжаны па волi Боскай чалавек у чарвяка на ўсё жыццё ператварыцца.

На заканчэнне свайго лiста ад шчырага сэрдца вiншую ўсiх мужчын нашай Бацькаўшчыны, вiншую тых, хто сёння нясе вайсковую службу, тых, хто сёння ўжо ў адстаўцы, i тых, хто яшчэ прыйдзе ў шэрагi абаронцаў нашай Радзiмы. Яшчэ раз, шаноўныя суайчыннiкi, вiншую Вас з надыхо-дзячым вялiкiм святам — 8-га верасня! Хутка, хутка наступiць час, калi гэтая дата будзе Днём беларускай вайсковай славы. Шаноўныя суайчыннiкi, заклiкаю вас па волi ўласнага сэрца ў думках сваiх нiзка пакланiцца памяцi Канстанцiна Астрожскага i яго ваяроў — нашых славутых прашчураў. Пакланiцца нашай “Пагонi”. Жыве Беларусь!


З павагай —

Мiкола КАНАХОВIЧ, афiцэр у адстаўцы,

жыхар г.Пружаны.

“Народная Воля”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: