Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасада ЗША абвяргае заявы беларускай прапаганды 10:56, 08/09/2005
“Серыя нядаўніх зманлівых заяваў, што з’явілася ў адной з мінскіх газет і была агучана на шэрагу дзяржаўных тэлевізійных каналаў, уяўляе сабой небяспечны ланцуг дэзінфармацыі. Амбасада ЗША ў Мінску заклапочаная рознага кшталту беспадстаўнымі і хлуслівымі заявамі аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў Амбасады ЗША, якія нібыта мелі месца на працягу 2000-2001 гадоў. Узгаданыя сродкі масавай інфармацыі паставілі пад сумненне гэтыя дзеянні і зрабілі намёк на тое, што нешта падобнае адбываецца і сёння», -- гаворыцца ў заяве Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі.
Амбасада заяўляе аб сваёй прыхільнасці ажыццяўленню дыпламатычнай дзейнасці адкрыта, празрыста і ў поўнай адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах.
“Прэзідэнт Буш і Дзяржсакратар Райс неаднаразова заяўлялі, што народ Беларусі заслугоўвае неад’емнага права кожнага свабоднага народа – вызначаць уласную будучыню і абіраць кіраўніцтва свабодным і дэмакратычным шляхам. Злучаныя Штаты імкнуцца падтрымліваць у Беларусі не асобную партыю альбо кандыдата, а менавіта дэмакратычны працэс, галоўным чынам праз прадастаўленне і падрыхтоўку назіральнікаў і адмыслоўцаў, якія ажыццяўляюць гэты працэс на практыцы.
Злучаныя Штаты будуць і надалей падтрымліваць шырокае кола аб’яднанняў па ўсёй Беларусі, якія маюць на мэце спрыянне развіццю грамадзянскай супольнасці, судзеянне росту незалежных сродкаў масавай інфармацыі, узмацненне сацыяльнага сектару і аховы здароўя, спрыянне развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама павышэнне павагі да вяршэнства закону і правоў чалавека”, -- гаворыцца ў заяве.