Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міколу Статкевічу не дазваляюць наведаць Мінск
10:40, 08/09/2005

Жонка палітвязня Міколы Статкевіча Валянціна Статкевіч паскардзілася пракурору Першамайскага раёну Менску на дзеяньні сталічнай міліцы, якая забараніла наведваць Мінск яе мужу, лідару Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколе Статкевічу, які адбывае пакраньне на так званай “хіміі” ў Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пасьля рэфэрэндуму.

Мікола Статкевіч пачаў адбываць пакараньне з 29 ліпеня. Паводле заканадаўства, калі ў асуджанага цягам месяца не было парушэньняў унутранага распарадку, яму дазваляюць раз на месяц наведаць сваю сям’ю. Але кіраўнікі міліцыі Першамайскага раёну, дзе прапісаны Мікола Статкевіч, даслалі ліст у спэцкамэндатуру, у якім, спаслаўшыя на цяжкую апэратыўную абстаноўку ў горадзе, папрасілі не адпускаць апазыцыйнага палітыка ў Менск. Жонка Міколы Валянціна Статкевіч лічыць, што дзеяньні міліцыянтаў незаконныя.

“Хачу, каб мне далі тлумачэньні наконт таго, чаму баяцца майго мужа адпусьціць у Мінск на тры дні. Няўжо ў нас такая цяжкая апэратыўная абстаноўка? Мне казаў кіраўнік міліцыі ў гарадзкім аддзеле, што ён баіцца, каб Мікола не зрабіў дэманстрацыі ці яшчэ чаго-небудзь за тры дні. Мікола, вядома, хоча наведаць сваю сям’ю і пабыць дома. У мяне складваецца ўражаньне, што ўлады ўжо баяцца кожнага чалавека”, -- паведаміла Валянціна Статкевіч “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: